M142 HIMARS

M142 HIMARS

M142 запускае ракету GMLRS з ракетнага палігона Уайт-Сэндс у студзені 2005 г.
Тып: рэактыўная артылерыя
Краіна:  ЗША
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: з чэрвеня 2005
Войны і канфлікты: Вайна ў Афганістане, Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку, Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Lockheed Martin
Распрацаваны: 1996—2000
Вытворца: Lockheed Martin, BAE Systems
Гады вытворчасці: з сакавіка 2003
Характарыстыкі
Хуткасць, км/г: 85
Запас ходу, км: 480
Асноўнае ўзбраенне: 6 ракет РСЗО тыпу MLRS або 1 тактычная ракета тыпу ATACMS
Экіпаж (разлік), чал.: 3 (аператар, кіроўца, камандзір разліку)
Калібр, мм: 227 мм
Хуткастрэльнасць,
выстралаў/хвіл:
1, 2, 3, все 6
Прыцэльная далёкасць, м: ад 2 км да 300 км
Максімальная
далёкасць, м:
300 км для
MGM-140 ATACMS
500 км для PrSM (з 2023 года)

M142 HIMARS (англ.: High Mobility Artillery Rocket System — вымаўл. Ха́ймарс[1]) — амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню на колавым шасі.

M142 HIMARS створаны на базе трохвосевага 5-тоннага колавага шасі FMTV Арміі ЗША (англ.: Family of Medium Tactical Vehicles — сямейства сярэдніх тактычных аўтамабіляў), можа несці шэсць рэактыўных снарадаў РСЗА або адну аператыўна-тактычную балістычную ракету ATACMS. HIMARS узаемазаменная з РСЗА M270A1, нясе палову ад яе боекамплекта.

Сістэма M142 HIMARS авіятранспартабельная на самалёце C-130 і вырабляецца кампаніяй BAE Systems Mobility & Protection Systems (раней Armor Holdings, Inc.). Ракетная частка вырабляецца фірмай Lockheed Martin.

  1. How to pronounce himars in English — YouGlish.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search